Комментарии

Вельмі цікава, колькі вы год жывеце без святаў, салютаў і весялосці?

0

Вы лічыце, што гэта ў першы раз за ўсю гісторыю ў Беларусі дэфіцытны бюджэт?

0

У фонд дакідываюць грошы з бюджэту ўжо колькі год. І пенсіянеры сябе адчувалі дрэнна амаль заўсёды. Такое уражанне, што да 2020 вы навіны не чыталі.

https://www.belrynok.by/2018/12/03/lukashenko-za-6-let-defitsit-fzsn-vyros-v-9-raz/

1

Калі так, тады не думаю, што лагічна пытацца пра падаткі. У мяне такія ж пачуцці, але зараз я не маю магчымасці паехаць у другую краіну. Гэта значна пагоршыць становішча маёй сям'і і маіх бацькоў.

0

Ну, я магу і сам патлумачыць сваю пазіцыю.

Эканамічную сувязь, пра якую вы гаворыце, бачу. Але сувязі "вось я з'ехаў = АМАПу няма чаго есці" не бачу. Я бачу колькі людзей паехалі ў Польшчу і ў Расію, напрыклад, з Гомельскай вобласці за апошнія 5-6 год. Няма працы, няма ПДВ (НДС на рускай). Людзі з'ехалі, меньш праблем. Колькі павінна людзей выехаць, каб змяніўся палітычны рэжым? Мільён? Да хоць 5 мільёнаў. Застанецца Лукашэнка, АМАП і калій, які будуць распрацоўваць вахтавікі з Расіі, як зараз гэта робіцца пад Калінкавічамі. Калі ў вас ёсць пэўныя лічбы, то вэлкам.

Я тут проста бачу самападман тых, хто жыве зараз у Польшчы, у Украіне і г.д. Я паважаю іх выбар і тое, што яны лічаць сябе беларусамі і часткай Беларусі як краіны. Але людзі не могуць прызнаць, што для іх усё скончылася (ці стаіць на паўзе), яны ўяўляюць сабе, што праца ў другой краіне - гэта барацьба з Лукашэнкам.

Але ж я разумею, адкуль гэта. Людзі лічылі, што яны важная частка грамадства. У жніўні 2020 яны сутыкнуліся з палітыкай дзяржавы ў знішчэнні апазіцыі. У выніку вырашылі: я паеду, а Беларусі будзе без мяне капец. А апынулася, што Зыба на зачынілася, вон канцэрты ёсць, віва Браслаў. І Лукашэнка на заплакаў. І зараз злосць выліваецца сюда і на тых, хто застаўся.

0

Ну, мяне не ўсё задавальняе. Але улада не дае мне магчымасць паўплываць на прыняцце рашэнняў. Таму мне і дзіўна чуць парады ад тых, хто таксама проста жыве, нават у другой краіне.

2

Не ведаю, пра якіх вы чарка-шкварнікаў. Я ніколі тут не пісаў, што неяк змагаюся ці пужаю рэжым. Але сустракаю тут цэлую суполку людзей, якія перакананы ў сваёй важнай місіі працы па-за межамі Беларусі. І зноў вы тут пра тое самае. Справа ў тым, што ваша змена жыхарства не ўплывае на дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі аніяк.

6

Каму што, а пеўню - бойка.

Гаворка пра ІП, пра гандаль і паслугі, пра заробкі без падаткаў, а польскія змагары ўсё пра то, як яны гераічна не плацяць у беларускі бюджэт.

12

Ну, зараз Жардзецкая можа ў Зуме расказаць, як яна памылілася.

Не разумею гэтых імкненняў паказаць, что апазіцыя памылілася. Чалавека катуюць, кідаюць у турму, штрафуюць, а потым ён на камеру распавядае, як ён дрэнна рабіў. Дык гэта ён кажа не ад таго, што адмовіўся ад сваіх поглядаў.

15

Можна ўзяць ідэі з арганізацыі жыцця ў Пішчалаўскім замку.

9

Любы бар у Варшаве. Кожны кілішак з водарам перамогі, ведь рэжым не атрымае з яго ні гроша падаткаў!

8

Дык што ж вы не паказалі, як трэба рэжым мяняць? З канапы яно, канешне, прасцей выглядае.

16

Добрая справа. Але падазрона выглядаюць пункты пра гіг-кантракты і ФОП. Гэта інструменты, каб хутка звольніць працоўніка, на бэнчэ не пасядзішь.

4

Я такога не заўважыў. Бізнэсоўцы з ПВТ, упэўнены на 97%, маюць сваіх КДБшнікаў, якія патэлефануюць у пэўным выпадку. А працуюць яны тут таму, што ўмовы лепш.

Усе ўсё ведаюць. І усе ўсё разумеюць.

0

Праз гвалт. Дзіўна, што ты пытаешся пра гэта пад навіной пра арышты.

0

З падключэннем! Гэта яшчэ з часоў Пушэ спадара Пупейкі было вядома.

4