Комментарии

Вы забылі параўнаць яшчэ прадпрамальніцкія рызыкі працы ў РБ. Паспрабуйце угаварыць зараз кліента з ЗША ці UK плаціць вам напрамую у РБ.
Які сэнс хвалявацца за прыход валюты(мяняць банкі і гд) і змену ўмоў працы, калі можна за гэта не хвалявацца ў іншай краіне?
Безумоўна, пераезд актуальны для вопытных спецыялістаў(5+ год), калі заробак і вопыт дазваляе самарэалізавацца ў любой краіне ў сферы ІТ.

11

Ідэалы і падаткі розныя рэчы. Проста бізнэс нічога асабістага :)

4

Думаю многія айцішнікі з ІП проста з'едуць і не будуць чакаць 2022 і 2023 год.

13

Добрая навіна! Швейцарцы моцныя ў кіраванні стартапамі.

3

Вось вырас ты ў шырыню і ў глыбіню такі, а табе кажуць: "Прабачце наша бізнес мадель не дазваляе вам плаціць Х".

11

Тым меней будзе медыкаў, кіроўцаў, сантэхнікаў, будаўнікоў і г.д.

1

з графіка 'Чистый приток (-отток) сотрудников в ИТ', калі б не было ад'ездаў графік бы паказваў значна большы рост найма, рынак вельмі гарачы зараз.

І па маіх назіраннях колькі людзей з вопытам 10+ год выехала за мяжу.
У мяне ўжо не хапае пальцаў лічыць колькі маіх знаёмых ІТ-каў выехала.

0

Трэнд на ад'езд робіцца бачным і ў статыстыцы.

Вось бы яшчэ паглядзець статыстыку за квартальныя выплаты 2020/2021 падаткаў ад ІП айцішнікаў з кодам 62010/62020 (деятельность в области компьютерного программирования, консультационные услуги в области компьютерных технологий).
А таксама колькі ІП з кодам 62010/62020 адкрыта/закрыта ў
за апошнія 2 гады.

18

Гэта першыя званочкі, далей болей. Банкрутства девелапераў і БЦ не за гарамі?

15

Думаю ў новай Беларусі многія самастойныя/крытычныя/адэкватныя/крэатыўныя будуць вельмі патрэбнымі, у адрозненне ад тых хто за ХайТак.
Пытанне па вяртанні, ці захочуць змяніць зону камфорта(EU) на зону(BY) з цяжкасцямі і рэформамі.

5

Вы бы ведалі, што аўтсорсеры робяць, акцэнт і лакацыя распрацоўшчыка гэта самае меншае =)

2